Подождите, идет загрузка сайта ...

18 лістапада 2016 года на кафедры германскіх моў адбылася сустрэча з прадстаўніком нямецкай арганізацыі GFPS (Gemeinschaft für studentischen Austausch in Mittel- und Osteuropa e.V.) Дзянісам Фрыдрыхам. Арганізацыя GFPS працуе ў адукацыйнай прасторы Беларусі ўжо больш за 10 гадоў. За гэтыя гады дзясяткі беларускіх студэнтаў атрымалі магчымасць прайсці стажыроўку ў ВНУ Германіі ў рамках сваёй спецыялізацыі, у тым ліку і студэнты нашага факультэта. Сам Дзяніс Фрыдрых, некалі беларускі студэнт і стыпендыят GFPS, заўсёды з натхненнем распавядае пра крытэры адбору кандыдатаў, сярод якіх вельмі важную ролю адыгрывае іх сацыяльная актыўнасць, удзел у добраахвотніцкай дзейнасці, моладзевых праектах і ініцыятывах.

Тэмай чарговай сустрэчы з Дзянісам Фрыдрыхам стала вельмі актуальная апошнім часам дыскусія «Інтэграцыя мігрантаў у Германіі як жыццёвы прынцып». У ёй прынялі ўдзел студэнты, якія вывучаюць нямецкую мову, і выкладчыкі кафедры германскіх моў. Сустрэча прайшла ў фармаце ворк-шопа. Спачатку удзельнікам былі прапанаваныя пытанні, якія атрымалі шырокі рэзананс у грамадска-палітычным дыскурсе пра мігрантаў у апошнія месяцы. Затым Дзяніс Фрыдрых прадставіў невялікі выступ, у якім выклаў бачанне і інтэрпрэтацыю праблемы ў акадэмічных колах Германіі, паколькі сам ён вось ужо некалькі гадоў з'яўляецца лектарам па Еўрапейскім даследаваннях ва ўніверсітэце г. Франкфурт-на-Одэры.

Усім вялікі дзякуй за ўдзел! І да новых сустрэч!

Мерапрыемства арганізавала і правяла Кацярына Ядчанка

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце два госця і ніводнага зарэгістраванага