Подождите, идет загрузка сайта ...

З 21 па 25 лістапада 2016 г. студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа" Кацярына Сушко прыняла ўдзел у «Тыдні навукі — 2016» і ва Усерасійскай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Мытныя чытанні — 2016. Сусветныя інтэграцыйныя працэсы ў сучаснай навуцы: погляд маладых лідэраў». Арганізатарам мерапрыемстваў выступіла Расійская мытная акадэмія (г. Санкт-Пецярбург).

Кацярына выступіла з дакладам на тэму: «Праблемныя пытанні функцыянавання механізму залічэння і размеркавання сум увазных мытных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза».

Па выніках працы ад імя Федэральнай мытнай службы Расійскай Федэрацыі і Санкт-Пецярбургскага імя В. Б. Бабкова філіяла дзяржаўнай казённай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Расійская мытная акадэмія» былі ўручаны Сертыфікат, які пацвярджае удзел у працы дадзенай канферэнцыі і Грамата I ступені (1-ае месца) за лепшы навуковы даклад на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Мытныя чытанні — 2016. Сусветныя інтэграцыйныя працэсы ў сучаснай навуцы: погляд маладых лідэраў» .

Дэканат факультэта і кафедра мытнай справы віншуе Кацярыну з перамогай і жадае далейшых поспехаў у вучэбнай і навуковай дзейнасці!

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 736 гасцей і ніводнага зарэгістраванага