22 лістапада 2016 г. адбылося падпісанне Пратакола аб намерах паміж факультэтам міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта і гатэлем Hampton by Hilton Minsk City Centre, які прадугледжвае супрацоўніцтва кафедры міжнароднага турызму з гатэлем па розных напрамках: удзел у адукацыйным працэсе, правядзенне вучэбна-азнаямленчых практык, экскурсій па гатэлі , арганізацыі майстар-класаў і іншае.
Юліяна Дзьяканава, генеральны менеджэр гатэля, адзначыла важнасць супрацоўніцтва паміж гатэлем, якія ўваходзяць у вядомую міжнародную гасцінічную сетку, і вядучым факультэтам ў сферы падрыхтоўкі міжнародных кадраў.