17 лістапада 2016 г. студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» 2 курса (Дар'я Грынкевіч, Аліна Кучук, Вольга Краўчанка, Юлія Васілько, Уладзіслава Сітнічэнка, Аліна Вансовіч, Дар'я Ракуцька) і 3 курса (Кацярына Макатун, Анастасія Новік, Дар'я Савдон, Анастасія Казакова, Юлія Бобрык, Ян Суботкін, Настасся Васіленка, Паліна Бяляк) разам са старшым выкладчыкам кафедры германскіх моў ФМА Т. З. Плашчынскай наведалі мерапрыемства ў Доме Дружбы ў Мінску, прысвечанае Дню Незалежнасці Польшчы. У вечарыне, арганізаваным Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і аб'яднаннем «Беларусь—Польшча», прынялі ўдзел Конрад Паўлік, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча, прадстаўнікі МЗС Беларусі, актывісты БелТС, члены таварыства «Беларусь—Польшча». Адкрыў вечар дзіцячы хор «Дружба» СШ №1 песняй пра Беларусь. Кіраўнік таварыства "Беларусь—Польшча" Анатоль Бутэвіч вёў вечар на беларускай мове. У прывітальнай прамове, прамоўленае на чыстай рускай мове, новы пасол Польшчы Конрад Паўлік распавёў пра падзеі 98-гадовай даўніны, пра дзень 11 лістапада 1918 году, калі Польшча набыла Незалежнасць, прачытаў ліст-зварот Юзэфа Пілсудскага да польскага народа, а таксама акцэнтаваў увагу на развіцці адносін паміж Польшчай і Рэспублікай Беларусь, якія доўжацца ўжо 25 гадоў. Прадстаўнік МЗС Е. А. Шпакава падкрэсліла, што Польшча з'яўляецца для Беларусі трэцім, па значнасці, гандлёвым партнёрам. І, што асабліва важна, у гуманітарнай сферы вельмі шмат кантактаў паміж дзвюма краінамі. Пасля ўрачыстай часткі ўсе прысутныя паглядзелі невялікі канцэрт, падрыхтаваны навучэнцамі рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Белдзяржакадэміі музыкі. Народныя песні выконваліся на беларускай і польскай мовах, класічныя музычныя кампазіцыі не пакінулі абыякавых ў запоўненай зале, асабліва «Паланэз Агінскага» у выкананні гурта юных скрыпачак. У якасці падарунка Анатоль Бутэвіч перадаў Польскаму Амбасадзе ў Мінску кнігі, сярод якіх былі і кнігі, перакладзеныя на беларускую мову
Кафедра германскіх моў ФМА