Студэнты БДУ атрымалі чатыры дыпломы I-ай ступені II Адкрытага міжнароднага фестывалю творчасці беларускіх і замежных студэнтаў. Мерапрыемства міжнацыянальных культур пад дэвізам «Творчасць – пасол міру» завяршылася 17 лістапада ў г. Баранавічы (Брэсцкая вобл).
Сярод пераможцаў: другакурснікі факультэта міжнародных адносін БДУ з Туркменістана Амалія Мамедава, Джанет Сылапава, Шасенем Раджэпава (намінацыя "Танец") і магістрантка філалагічнага факультэта Лю Чан (Кітай). Магістрантка БДУ віртуозна сыграла на традыцыйным кітайскім музычным інструменце піпа.
Адзначым, удзельнікамі фестывалю сталі студэнты з БДУ, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама Міжнароднага эканоміка-гуманітарнага ўніверсітэта ім. акадэміка Сцяпана Дзем'янчука (Украіна).
Арганізатарам мерапрыемства выступіў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт.