Подождите, идет загрузка сайта ...

10 лістапада адбылася сустрэча студэнтаў-мытнікаў 1 курса з экс-Старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь В. В. Макарэвічам, які ўзначальваў мытнае ведамства нашай краіны ў 1997—2001 гг. Менавіта па яго ініцыятыве і падтрымцы кіраўніцтва БДУ ў 2000 г. адбылося адкрыццё спецыяльнасці "Мытная справа" і аднайменнай кафедры.

Падчас свайго візіту на факультэт В. В. Макарэвіч азнаёміўся з вучэбнай базай кафедры мытнай справы і ў нядаўна адкрытым кабінеце Гісторыі мытнай справы выступіў перад студэнтамі з расказам пра сваю службу ў мытных органах СССР і Рэспублікі Беларусь. Першакурснікі з вялікай цікавасцю выслухалі госця і задалі яму шэраг пытанняў. Для папаўнення музейнай экспазіцыі кабінета В. В. Макарэвіч падарыў кафедры некалькі асабістых фатаграфій і прадметаў, якія тычацца яго мытнай службы.

На сустрэчы прысутнічаў дэкан ФМА прафесар В. Г. Шадурскі і загадчык кафедры мытнай справы дацэнт В. А. Астрога.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках