Подождите, идет загрузка сайта ...

8 лістапада на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў адбылася сустрэча студэнтаў спецыяльнасцяў "Сусветная эканоміка" і "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" са Сцяпанам Рамнёвым, выпускніком нашага факультэта, удзельнікам міжнароднай праграмы Erasmus Mundus, індывідуальным прадпрымальнікам у сферы кансалтынгу. Мерапрыемства было арганізавана старэйшымі выкладчыкамі кафедры Грыневіч К. В. і Майсюк Ю. Л. Сустрэча праходзіла ў форме інтэрактыўнай лекцыі на англійскай мове. Сцяпан распавёў пра сваё навучанне на ФМА і пра магчымасці, якія прадастаўляюцца студэнтам для павышэння ўзроўню прафесійнай, у тым ліку і прафесійна-моўнай падрыхтоўкі, каб стаць канкурэнтна здольнымі на рынку працы. Госць сустрэчы падзяліўся вопытам удзелу ў праграмах міжнароднага абмену і спосабамі іх пошуку для прадстаўнікоў розных краін. Акрамя таго, асаблівая ўвага ў выступленні надавалася выбару першага месца працы ў паслужным спісе спецыяліста, якое ў будучыні павінна станоўча паўплываць на яго рэзюмэ. Але самае галоўнае, дакладчык вельмі падрабязна, абапіраючыся на свой асабісты вопыт, распавёў, якія якасці маладога спецыяліста будуць найбольш прывабнымі для кампаній, і чым сённяшні студэнт можа выгадна вылучацца, каб заўтра стаць запатрабаваным спецыялістам. Сцяпан падрабязна адказаў на ўсе пытанні студэнтаў, і ўсе жадаючыя змаглі падзяліцца сваімі планамі на будучыню, хай нават пакуль і не вельмі пэўнымі. У сваю чаргу, госць сустрэчы даваў выразныя карысныя парады, якія насілі рэкамендацыйны характар. Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы і была цікавая і карысная для ўсіх студэнтаў, якія прынялі ў ёй удзел.

Тэкст: Святлана Пігор

Фота: Вольга Лайкова

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках