На гэтым тыдні ва ўсёй Паўночнай Еўропе, Балтыі праводзіцца Тыдзень бібліятэк Паўночных краін. Асноўная дзейнасць падчас тыдня — чытанне трох выбраных твораў пісьменнікаў з Поўначы, якія пішуць для дзяцей і падлеткаў. Адны і тыя ж тэксты практычна ў адзін і той жа час слухаюць і абмяркоўваюць тысячы людзей.
У гэтым, як і мінулым, годзе да гэтага мерапрыемства далучылася і Беларусь.
Студэнты нашага факультэта, якія вывучаюць шведскую мову, таксама прынялі ўдзел у праекце, якому ў гэтым годзе спаўняецца ўжо 20 гадоў. Запаленая свечка, добразычлівая атмасфера і добрая кніга з'яўляюцца неад'емнымі атрыбутамі мерапрыемства. Пытанні ж, узнятыя ў прапанаваных для чытання тэкстах, былі сугучныя з праблематыкай праграмы навучальнага курса.

