Подождите, идет загрузка сайта ...

9 лістапада 2016 студэнты 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" і 5 курса спецыяльнасці "Мытная справа", якія вывучаюць шведскую мову, наведалі прадстаўніцтва "Volvo Cars" у Беларусі. Студэнтаў сустракаў ветлівы і абыходлівы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі Расціслаў Голад. Ён расказаў прысутным пра гісторыю кампаніі, яе працу ў Беларусі, пазнаёміў са стылем працы і найноўшымі распрацоўках "Volvo". Асабліва студэнтаў ўразілі паказчыкі бяспекі аўтамабіляў гэтай маркі, а таксама канцэпцыя "Volvo", у цэнтры якой стаіць пакупнік — "Designed around you". Расціслаў таксама праверыў веды студэнтаў у галіне эканомікі і аўтапрама. На некаторыя пытанні было вельмі складана адказаць, так што візіт аказаўся вельмі пазнавальным. Таксама студэнты змаглі пагуляць па салоне "Volvo" і пасядзець за рулём найноўшых мадэлей, самастойна даследаваць прадукцыю сусветнай кампаніі.

Візіт быў арганізаваны дзякуючы кіраўніцтву "Volvo Cars Мінск" і выкладчыку шведскай мовы ФМА БДУ і дырэктару Цэнтра шведскіх даследаванняў Майскай Н.В.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках