Першага лістапада 2016 года на кафедры германскіх моў адбылося мерапрыемства з удзелам гасцей з г. Нюрнберга (Германія). Госці з Германіі – гэта група людзей розных прафесій, якія наведалі Беларусь у межах адукацыйнай праграмы, прысвечанай тэме "Культурна-гістарычныя аспекты ўзаемадзеяння Беларусі і Германіі". Сярод гасцей прысутнічалі прафесар Йоахім Кёніг і прафесар Райнхард Эк. Госці сустрэліся са студэнтамі факультэта міжнародных адносін, якія вывучаюць нямецкую мову як першую або другую замежную мову, у фармаце "Інтэрактыўнага кафэ": за асобнымі столікамі ў сяброўскай абстаноўцы абмеркавалі такія актуальныя на сённяшні дзень тэмы, як эканамічнае развіццё ў апошнія дзесяцігоддзі і яго ўплыў на грамадскую свядомасць, пенсійная сістэма Беларусі і Германіі, трансфармацыя гендэрных роляў у сучасным грамадстве, валанцёрская дзейнасць, пераломныя пункты ў гісторыі Беларусі і Германіі і іх прапрацоўка грамадскай свядомасцю, міграцыя як глабальная з'ява сучаснага свету і іншыя.
Госці адзначылі сяброўскую атмасферу мерапрыемства, непадкупную цікавасць студэнтаў да сусветных працэсаў, іх адкрытасць і гатоўнасць выказаць сваё меркаванне і прыняць удзел у дыскусіі па той ці іншай тэме, а таксама мноства цікавых пытанняў, якія студэнты паспяшаліся задаць гасцям, карыстаючыся такой магчымасцю.
Не менш каштоўнымі апынуліся і водгукі студэнтаў пра мерапрыемства. Так, студэнты вельмі высока ацанілі фармат мерапрыемства, які стымулюе іх маўленчыя навыкі: нават калі не хапала слоў, заўсёды быў побач калега з больш высокімі ведамі, які дапамагаў сфармуляваць думку. Шырокае прызнанне сярод студэнтаў атрымаў вопыт непасрэдных актыўных зносін з носьбітамі вывучаемай мовы і культуры.
Завяршылася мерапрыемства экскурсіяй па ўніверсітэцкім дворыку, якую правялі для гасцей на нямецкай мове студэнты 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка". Яны расказаліі пра славутых дзеячаў беларускай культуры: Ефрасінню Полацкую, Францыска Скарыну і Міколу Гусоўскага.
Акрамя мерапрыемства ў рамках універсітэта, студэнты аддзялення "Сусветная эканоміка» паўдзельнічалі разам з групай у іншых тэматычных сустрэчах: пазнаёміліся з работай Гістарычнай майстэрні на вул. Сухой і ў экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі.
Усім вялікі дзякуй за ўдзел!
Відэасюжэт пра мерапрыемства можаце паглядзець ТУТ
Мерапрыемства арганізавала і правяла: Кацярына Ядчанка.
Аўтар фота- і відэаматэрыялаў: Алена Мацвеева