Подождите, идет загрузка сайта ...

25 кастрычніка студэнты 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" правяралі свае прадпрымальніцкія і прэзентацыйныя навыкі ў конкурсе стартапаў, арганізаваным старэйшымі выкладчыкамі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Грыневіч К. В., Майсюк Ю. Л. і Пасейшвили І. М. Было прадстаўлена 6 ідэй, якія ацэньваў запрошаны эксперт Кацярына Аляксандраўна Кумец, выпускніца ФМА БДУ па спецыяльнасці "Сусветная эканоміка», магістр эканамічных навук, якая выконвала ролю інвестара. Кацярына Аляксандраўна паспяхова скончыла курс навучання ва Універсітэце Кадзіса (Іспанія) на факультэце эканамічных і прадпрымальніцкіх навук. Абраная спецыяльнасць — «Кіраванне прадпрыемствам», асноўны прадмет — Стварэнне бізнесу (Business StartUp).

Студэнты прадставілі некалькі інавацыйных, новых і сацыяльна значных ідэй, сярод іх:

  • "HeyE", дадатак для людзей, якія сочаць за сваім рацыёнам і вядуць здаровы лад жыцця. Сучасная ідэя з добрым выступам знайшла водгук сярод членаў журы і была адзначана як лепшая прэзентацыя (Галажу Анастасія, Маркевіч Марыя, Пташыц Вольга, Баешка Яўген, Рабкевич Максім);
  •  "Бабкі-лыжкі", сетка грамадскага харчавання, дзе падрыхтоўкай ежы займаюцца пажылыя людзі са сваімі рэцэптамі. Прэзентацыя з лепшым візуальным афармленнем (Фралоў Мікіта і Кароль Карына);
  •  "Pure Dream", клінінгавая кампанія з ўважліва пралічаных бюджэтам (Шаранда Вольга і Пігор Святлана);
  •  "U Ciklopa", ідэя тэматычнай фотастудыі грунтуецца на арганізацыі фотасесій у жанры папулярных кінафільмаў або кніг. (Коваль Вольга і Вольга Лайкова);
  • "Shaurma", праект прадстаўлены усяго адным студэнтам, але атрымаўшы ўвагу як журы, так і студэнтаў за кошт актуальнасці праблемы (Яўген Сянько).

  І. М. Пасейшвілі, старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках