З 24 да 27 кастрычніка 2016 г. на факультэце міжнародных адносіны БДУ пры падтрымцы Рассупрацоўніцтва адбыўся міжнародны навукова-адукацыйны праект "Беларускі MOST".
У мерапрыемстве прыняліі ўдзел больш за 30 маладых экспертаў — студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў — з Беларусі, Расіі, Балгарыі і Кыргызстана, а таксама каля 10 спецыялістаў у галіне міжнародных адносін, міжнароднага права і бяспекі.
На адкрыцці форуму з прывітальным словам выступіў дэкан ФМА БДУ доктар гістарычных навук, прафесар Віктар Генадзьевіч Шадурскі і вядучы спецыяліст-эксперт прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Антон Віктаравіч Бярянеў.
У ходзе пленарных пасяджэнняў праекта "Беларускі MOST" былі разгледжаны пытанні ўзаемаадносін ЕС і ЕАЭС і перспектывы далейшага супрацоўніцтва. Акрамя таго, асаблівая ўвага была ўдзелена прававому аспекту ўзаемаадносін двух эканамічных блокаў, праведзены аналіз інстытуцыйных структур ЕС і ЕАЭС, былі абмеркаваныя пытанні бяспекі ва Усходняй Еўропе, не засталіся па-за ўвагай і пытанні міграцыйнай палітыкі ў сувязі з растам прытока бежанцаў як следства Арабскай вясны і Сірыйскага крызісу.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі магчымасць абмеркаваць з экспертамі актуальныя тэмы, падзяліцца сваім меркаваннем з удзельнікамі з іншых краін і прыйсці да згоды. Па выніках мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты.