Подождите, идет загрузка сайта ...

29 кастрычніка ў рамках штогадовых дыпламатычныя чытанняў на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў адбылася дыскусія-круглы стол на тэму: «Happiness: howtoachieveit». Студэнты 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", якія вывучаюць англійскую мову як 2-ую замежную разам са старэйшымі выкладчыкамі кафедры Ю. Л. Майсюк і А. В. Бабук паспрабавалі знайсці адказ на пытанне: што ж такое шчасце для сучаснага чалавека, ад чаго яно залежыць, і што можа зрабіць кожны чалавек, каб наблізіцца да гэтага стану. Для гэтага студэнты звярнуліся да даследаванняў псіхолагаў, прааналізавалі выказванні вядомых людзей на гэтую тэму, разгледзелі найноўшыя адкрыцці ў гэтай галіне і паспрабавалі правесці ўласныя даследаванні. Прэзентацыя, падрыхтаваная Шаравар Віталінай, Бірук Анастасіяй і Данілевіч Кацярынай атрымалася найбольш крэатыўнай і шматпланавай, закранала розныя аспекты прапанаванай праблемы, ад навуковых і філасофскіх да незвычайных спосабаў практычнай рэалізацыі, і выклікала найбольшую колькасць водгукаў. Цікавыя ідэі для абмеркавання прапанавалі таксама Гайдукова Валерыя, Жураўлёў Вадзім, Кравец Тамара, Храмчанка Дар'я, Астапенка Уладзіслаў, Жукаў Кірыл, Захаранка Лізавета, Кондзік Уладзіслаў, Курыла Лізавета, Мазай Іван, Агароднік Марына і Пятроўская Марыя. У рамках дыскусіі была разгледжана вялікая колькасць рэкамендацый, якія дапамагаюць адчуць сябе шчаслівым, і, паколькі ўсе мы розныя, кожны з удзельнікаў змог выбраць тыя спосабы, якія падыходзяць менавіта яму, і якія ён паспрабуе выкарыстаць на практыцы.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках