Турызм для ўсіх: прасоўваем усеагульную даступнасць» — сумесны круглы стол ФМА БДУ і ППУ« Офіс па правах людзей з інваліднасцю»
На круглым стале "Турызм для ўсіх: прасоўваем ўсеагульную даступнасць», які адбыўся 27 верасня ў Мінску, спецыялісты прадставілі грамадскасці вынікі маніторынгу турыстычных аб'ектаў Мінска на даступнасць. Круглы стол быў арганізаваны ППУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» і факультэтам міжнародных адносін БДУ.
З дапамогай папярэдне распрацаванай анкеты валанцёры і спецыялісты факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і "Офіса па правах людзей з інваліднасцю» даследавалі 54 аб'екта, якія могуць быць цікавымі турыстам. Пад даследаванне трапілі гасцініцы, хосцелы, паркі, цэрквы і касцёлы, грамадскія прыбіральні і паркоўкі, турыстычны аўтобус, чыгуначны і аўтобусны вакзалы, універмагі, кафэ, рэстараны, а таксама інфармацыйна-турыстычны цэнтр.
Пад выбарку патрапілі аб'екты сярэдняй коштавай катэгорыі, якія больш папулярны сярод беларускіх турыстаў. Менавіта таму валанцёры не маніторылі, да прыкладу, пяцізоркавыя гасцініцы, а аддавалі перавагу трохзоркавым і хосцелам.
У цэлым, маніторынг паказаў, што большасць турыстычных аб'ектаў горада Мінска не даступныя або ж даступныя толькі з старонняй дапамогай. Так, чалавек на калясцы не можа самастойна трапіць, да прыкладу, на чыгуначны вакзал ці на цэнтральны аўтавакзал, не можа пракаціцца на экскурсійным аўтобусе, для яго не даступны большасць найважнейшых культурных аб'ектаў: Траецкае прадмесце, Чырвоны касцёл, кафедральны сабор, цырк. «Дружалюбныміі» маламабільнаму турысту сталі ГУМ, гатэль Манастырскі, гасцініца IBB, некалькі паркаў.
— У ідэале турызм у горадзе пачынаецца з інфармацыйна-турыстычнага цэнтра, куды чалавек прыходзіць і шукае, чым горад можа быць для яго цікавы, — распавядае аб яркім прыкладзе "не дружалюбнасці» адна з ініцыятараў маніторынгу, выкладчык кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Наталля Барысенка-Клепач. — Калі інфармацыйна-турыстычны цэнтр не даступны, то фактычна для чалавека з інваліднасцю падарожжа пачынаецца з бар'ераў і перашкод.
Акрамя таго, трэба адзначыць, што ў некаторых турыстычных аб'ектах па розных прычынах афіцыйны маніторынг правесці не ўдалося. Недзеі валанцёраў проста не пусцілі, а ў некаторых установах запатрабавалі шэраг афіцыйных дакументаў замест тых, што ўжо былі прадастаўлены да гэтага.
— Гэта сведчыць пра тое, што для пачатку нам трэба разбурыць бар'еры ў галовах, — перакананы каардынатар «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» Сяргей Драздоўскі. — Тое, што нашых валанцёраў не пусцілі ў грамадскія месцы, — яркі паказчык узроўню культуры персаналу на гэтых аб'ектах.
Дадамо, што гэта папярэдняя версія маніторынгу. У планах у каманды даследчыкаў праверыць на даступнасць яшчэ каля 30 аб'ектаў горада Мінска.
— Я хачу падкрэсліць, што ўсё гэта робіцца не дзеля таго, каб выявіць нейкі негатыў, а дзеля таго, каб паказаць, у якім кірунку можна рухацца, — заявіў Сяргей Драздоўскі.
Навошта бізнэсу абсталяваць свае аб'екты для людзей з інваліднасцю?
Пабудаваць пандус або ліфт, наняць спецыяліста, які зможа суправаджаць на турыстычным аб'екце чалавека з аслабленым зрокам або слыхам, абсталяваць санвузлы ... Трэба прызнаць, што ўсё гэта патрабуе ад уладальнікаў будынкаў дадатковых выдаткаў. Разам з тым, спецыялісты перакананыя, што праца ў гэтым кірунку прынясе прыбытак.
— Сёння розніца паміж попытам і прапановай на даступныя паслугі ў Еўрасаюзе складае 27,8%, — дзеліцца дадзенымі Наталля Барысенка-Клепач. — Пры гэтым насельніцтва свету, і ў тым ліку Беларусі, старэе, таму патрэба ў такіх паслугах будзе толькі павялічвацца.
Паводле слоў спецыяліста, у краінах, дзе турыстычны рынак значна развіты, такіх як Вялікабрытанія, ЗША, Аўстралія, каля 11% выдаткаў турыстаў складаюць выдаткі менавіта на безбар'ернае падарожжа. Па сусветных прагнозах да 2020 года выдаткі на безбар'ерны турызм складуць 22% усіх выдаткаў на адпачынак і падарожжа ў свеце.
Улічваючы тое, што ў Беларусі сітуацыя з безбар'ерным турызму пакідае жадаць лепшага, даступнасць аб'екта можа стаць відавочнай канкурэнтнай перавагай.
Адзначым, што ў 2016 годзе Сусветная турысцкая арганізацыя прысвяціла Міжнародны дзень турызму (27 верасня) даступнаму турызму для ўсіх, у тым ліку для людзей з інваліднасцю і людзей сталага ўзросту.
Поўная версія вынікаў маніторынгу даступная тут: http://www.disright.org/ru/news/turisticheskie-obekty-minska-proverili-na-dostupnost
{gallery}2016/2016_09_27{/gallery}