Select your language

У Беларускім дзяржаўным універсітэце вызначаны пераможцы конкурсу «Лепшая студэнцкая газета — 2016». Галоўнай тэмай нумару стала юбілейная дата ВНУ: «БДУ  95!»

Гран-пры прысуджана газеце "ФМОn-line" факультэта міжнародных адносін.

У гэтым годзе было прынята рашэнне вызначыць пераможцаў у трох намінацыях. У намінацыі «Візуалізацыя» лепшай прызнана выданне «Востраў ЮФ" юрыдычнага факультэта. У намінацыі «Прафесіяналізм» перамагла газета «ЖурФАКТЫ» Інстытута журналістыкі.

Выданне Ліцэя БДУ «РУКI» — прызёр у намінацыі «Кантэнт».

Адзначым, у гэтым годзе ў конкурсе ўдзельнічалі 13 выданняў устаноў адукацыі БДУ. Арганізатарам спаборніцтва выступіла ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю БДУ.

Дэканат факультэта віншуе рэдкалегію газеты і ўсіх аўтараў з перамогай! Жадаем газеце творчых поспехаў і папулярнасці!!!

Азнаёміцца з нумарам газеты можна ТУТ