Подождите, идет загрузка сайта ...

20 кастрычніка 2016 г. студэнты, якія вывучаюць іспанскую мову, мелі магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемстве, прысвечаным яднанню дзвюх культур: беларускай і кубінскай, арганізаваным Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і грамадствам "Беларусь—Куба".

Дадзеная падзея была прымеркавана да падвядзення вынікаў гарадскога конкурсу творчых работ "Куба—Беларусь", у якім школьнікі, якія вывучаюць іспанскую мову, падзяліліся сваім творчым бачаннем Кубы і яе культуры.
На сустрэчы прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь, аб'яднанне ветэранаў воінаў-інтэрнацыяналістаў, прадстаўнікі кампартыі РБ, якія ў сваіх выступах падкрэслівалі важнасць захавання тых цёплых стасункаў, якія існуюць цяпер паміж дзвюма краінамі. Шмат увагі таксама надавалася палітычным пытанням, звязаным з эканамічнай блакадай Кубы з боку ЗША, у знак нязгоды з якой беларускія арганізацыі склалі і зачыталі рэзалюцыі, накіраваныя ў Арганізацыю Аб'яднаных Нацый, у сувязі з маючай адбыцца сесіяй Генеральнай Асамблеі.

Аднак ключавым момантам сустрэчы ўсё-такі былі не палітычныя ўзаемаадносіны, а сяброўства і ўзаемасувязь двух культур, пацвярджэннем чаго сталі акустычныя гітарныя выступленні беларускіх студэнтаў музычнага каледжа, а таксама запальныя лацінаамерыканскія танцы і песні кубінскіх артыстаў.

Ад імя ўсіх студэнтаў і выкладчыкаў хацелася б выказаць падзяку за запрашэнне, за цёплую кампанію і магчымасць пераканацца ў важнасці вывучэння іспанскай мовы.

Мароз Валянціна, студэнтка 5 курса, спецыяльнасць "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках