Подождите, идет загрузка сайта ...

Студэнты, якія вывучаюць шведскую мову як другую замежную на факультэце міжнародных адносін БДУ, сустрэліся з прадстаўніком Шведскага Інстытута Шарлотай Йуансон і паэтам Арнэ Йонсоном.

Шведскі Інстытут — гэта арганізацыя, якая займаецца ўмацаваннем супрацоўніцтва паміж Швецыяй і іншымі краінамі ў галіне культуры і навукі і ў тым ліку прадастаўляе стыпендыі для працягу вывучэння шведскай мовы ў Швецыі. Шарлота Йуансон праінфармавала прысутных аб актуальных праектах Шведскага Інстытута.

Арнэ Йонсон зрабіў кароткае ўвядзенне ў сучасную літаратуру Швецыі, прэзентаваўшы шэраг мастацкіх твораў, якія ўжо заваявалі папулярнасць у Шведскім Каралеўстве.

Студэнты праявілі вялікую зацікаўленасць у абмяркоўванні прапанаваных тэм. Знаёмства з найноўшымі кніжнымі выданнямі Швецыі яны змаглі працягнуць падчас літаратурнага семінара, які прайшоў пад кіраўніцтвам Арнэ Йонсона ў Цэнтры шведскіх даследаванняў.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках