Запрашаем студэнтаў прыняць удзел у конкурсе «Пачынаючы інвестар»! З 17 кастрычніка 2016 года па 20 лютага 2017 года пройдзе штогадовы фінансавы конкурс «Пачынаючы інвестар» сярод студэнтаў беларускіх ВНУ. Галоўны прыз — паездка на бізнес-трэнінг у Расію.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
- «Упраўленне асабістымі фінансамі».
- «Упраўленне публічнымі фінансамі».
Конкурс «Пачынаючы інвестар» пройдзе ў 2 этапы. На першым этапе конкурсу ўдзельнікі павінны прапанаваць практычнае рашэнне фінансавай задачы, аформіць яго ў прэзентацыю і выслаць для ацэнкі членамі журы. Другі этап конкурсу — вочная абарона, на якой фіналісты, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, павінны абараніць свой праект перад журы. У конкурсе можна прымаць удзел індывідуальна або аб'яднаўшыся ў каманду да двух чалавек.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна:
- Запоўніць заяўку на ўдзел і выслаць яе на эл. адрас
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. па 21.11.2016. - Атрымаць па электроннай пошце задачу для рашэння. Задача будзе высланая ўсім удзельнікам адначасова 25.11.2016г.
- Рашэнне задачы аформіць згодна з патрабаваннямі да работ конкурсу.
- Адправіць па электроннай пошце гатовую працу ў Аргкамітэт Конкурсу па адрасе
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. па 25.01.2017.
Патрабаванні да работ:
- Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца гатовыя прэзентацыі.
- Аб'ём працы не павінен перавышаць 10 слайдаў.
- Аб'ём працы не павінен перавышаць 10 слайдаў.
- Прэзентацыя можа быць выканана ў фарматах Power Point, Prezi, PDF.
- Прэзентацыя павінна складацца з раздзелаў:
— умова задачы,
— рашэнне задачы,
— абгрунтаванне абранай стратэгіі,
— склад каманды з указаннем: прозвішча, імя, імя па бацьку, спецыяльнасць, курс, група; кантактныя дадзеныя каманды: e-mail, нумар мабільнага тэлефона; намінацыя, у якую падаецца праца. - У працы могуць быць выкарыстаны тэматычныя фота і відэа.
- Адна праца можа быць пададзеная толькі ў адзін намінацыю.
- Кожная каманда можа ўдзельнічаць ва ўсіх намінацыях конкурсу.
Арганізатар конкурсу — ТАА «ТелетрейдБел».
TeleTrade — гэта міжнародны фінансавы холдынг, які прадстаўляе інвестарам па ўсім свеце паслугі на сусветным фінансавым рынку. Галаўны офіс кампаніі знаходзіцца ў Расеі. Кампанія прадстаўлена ў 20 краінах свету. Кантакты: + 375-29-665-11-31 Ірына, + 375-44-797-66-28 Кацярына