Подождите, идет загрузка сайта ...

21 кастрычніка 2016 года на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў у рамках штогадовых Дыпламатычных чытанняў адбылася канферэнцыя па тэме «Education: Empowerment through Knowledge», у якой прынялі ўдзел студэнты 2 курса спецыяльнасці "Мытная справа", якія вывучаюць англійскую мову як першую замежную. Галоўнай мэтай дадзенай канферэнцыі з'явілася абмеркаванне шырокага спектру найбольш актуальных тэм, якія тычацца сферы адукацыі. Былі закрануты такія пытанні, як развіццё сістэмы адукацыі ў еўрапейскіх і англамоўных краінах, Балонскі працэс: перавагі і недахопы, тайм-менеджмент, нефармальная адукацыя і інш. Тэмы, якія абмяркоўваліся ў рамках Дыпламатычныя чытанняў, прапаноўваліся з улікам асаблівасцяў вывучаемых дысцыплін і спецыяльнасцяў, актуальнасці абмяркоўваемых пытанняў і магчымага прымянення атрыманых ведаў на практыцы.

Найбольш цікавыя даклады былі адзначаны памятнымі дыпломамі. У намінацыі «The most original report» лепшымі сталі Ксенія Болдак і Юлія Бельчыкава з дакладам «How to use time management skills while studying»; у намінацыі «The most informative report» — Ксенія Руднева і Лізавета Петручэня з дакладам «The best educational system in the world»; у намінацыі «The most topical» — Марыя Каштальян, Ірына Дубавец, Паліна Вягера, Кацярына Дваяжонава, якія расказаліі пра нефармальную адукацыю ў Беларусі.

Чытання былі арганізаваны выкладчыкамі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў А. А. Белавусавай і Л. С. Ахраменка. У падрыхтоўцы і правядзенні гэтага мерапрыемства прымалі ўдзел студэнты 2-га курса спецыяльнасці "Мытная справа»: Бурдыка Дар'я, Шаўкапляс Ганна, Клабук Дыяна, Драгуленка Надзея.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 511 гасцей і ніводнага зарэгістраванага