Уменне граматна весці палеміку на замежнай мове набывае ўсё большую актуальнасць для спецыялістаў міжнароднага профілю. У гэтай сувязі кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў надае вялікую ўвагу развіццю культуры палемічнай прамовы будучых спецыялістаў-міжнароднікаў як у рамках аўдыторных заняткаў, так і ў час пазанавучальнай дзейнасці.
Чарговае сумеснае пасяджэнне дыскусійнага клуба "Debate on FIRe" (кіраўнік – старшы выкладчык С. В. Салаўёва) і клуба "Britain and America in Focus" (кіраўнік – выкладчык В. В. Навумовіч) было прысвечана абмеркаванню такой важнай падзеі сусветнай палітыкі, як маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта ў ЗША. На працягу месяца студэнты вывучалі палітычны лад гэтай краіны, яе гісторыю і сучаснасць. У рамках мерапрыемства дзве каманды ігракоў, умоўна названыя «дэмакратамі» і «рэспубліканцамі», паспрабавалі выкласьці сваё бачанне далейшага развіцця дзяржавы з улікам атрыманай інфармацыі ў ходзе самастойнага прагляду аўтэнтычных тэледэбатаў на мове арыгіналу. Акрамя прадстаўлення сваіх перадвыбарных праграм,умоўныя «Хілары Клінтан» і «Дональд Трамп» актыўна адказвалі на пытанні ўдзельнікаў клуба ў фармаце імправізаванай прэс-канферэнцыі і жыва дыскутавалі адзін з адным па прадстаўленых пазіцыях. Сумесна са сваімі групамі падтрымкі, галоўныя дзеючыя асобы мерапрыемства таксама паўдзельнічалі ў лінгвакраязнаўчай віктарыне, падрыхтаванай дэлегацыяй клуба "Britain and America in Focus".
Па выніках галасавання сярод прысутных выкладчыкаў і студэнтаў за найбольш пераканаўчага «кандыдата» перамагла дружба. Такі зыход быў прадказальны з прычыны аднолькава сур'ёзнай падрыхтоўкі прыхільнікаў «Хілары Клінтан» і «Дональда Трампа». Варта адзначыць вялікі артыстызм удзельнікаў: на думку сабраных гасцей, месцамі іх дыялог нагадваў спрэчку паміж рэальнымі палітычнымі фігурамі – харызматычным лідэрам рэспубліканцаў і ўраўнаважаным правадыром дэмакратаў.
Кіраўніцтва клуба выказвае падзяку ўсім актыўным удзельнікам мерапрыемства: Кацярыне Шкарбута і Ігару Саковічу за творчае прадстаўленне вобразаў двух галоўных прэтэндэнтаў на пасаду Прэзідэнта ЗША 2016 га года (5-ы курс, аддзяленне "Міжнароднае права"), Айлін Онер і Лізавеце Трахалінай за падрыхтоўку выступлення на тэму «Выкарыстанне эфектыўных камунікатыўных прыёмаў у інтэрв'ю для аўдыёвізуальных СМІ» (5-ы курс, аддзяленне "Міжнароднае права"), Свяцілава Дар'і за правядзенне міні брэйн-рынга двух каманд (4-ы курс, аддзяленне «Міжнародныя адносіны»), Артуру Лазараву за нетрывіяльныя пытанні падчас імправізаванай прэс-канферэнцыі (3-ці курс, аддзяленне «Міжнародныя адносіны»), Анастасіі Хіоні за дапамогу ў вырашэнні арганізацыйных пытанняў (4-й курс, аддзяленне "Міжнароднае права"), а таксама групам падтрымкі двух галоўных «кандыдатаў». Будзем спадзявацца, што каштоўны вопыт студэнтаў старэйшых курсаў па эфектыўнаму вядзенню палемікі апынецца карысным для іх малодшых па ўзросту калегаў, і ў найбліжэйшай будучыні іх узровень публічных выступленняў будзе няўхільна ўзрастаць.