Подождите, идет загрузка сайта ...

У нядзелю, 16 кастрычніка 2016 г., студэнты 1—5-га курсаў спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму» разам з выкладчыкамі кафедры міжнароднага турызму здзейснілі вучэбна-азнаямленчую экскурсію па Нарачанскім краі.

У вёсцы Будслаў мы наведалі адзін з найбуйнейшых і найпрыгажэйшых касцёлаў у Беларусі, пабудаваны ў стылі барока. У ім захоўваецца абраз Багародзіцы, падораны Рымскім Папам яшчэ ў 1600 годзе, які ўшаноўваецца як абаронца каталікоў нашай краіны.

У адміністрацыйным цэнтры нацыянальнага парку «Нарачанскі», размешчаным на беразе найбуйнейшага возера Беларусі ў курортным пасёлку Нарач супрацоўнік навуковага аддзела Вольга пазнаёміла нас з інфраструктурай парку і асаблівасцямі яго развіцця.

Затым пад кіраўніцтвам мясцовага гіда Аляксея наша група здзейсніла пешую прагулку даўжынёй 4 км. па экалагічнай сцежцы "Блакітныя азёры". Гэтая найбольш наведвальная ў Беларусі экасцяжына праходзіць па вельмі высокаму моранаму, пакрытаму лесам, хрыбце або азу, па адзін бок ад якога цячэ хуткая рачулка Страча, а па другі знаходзяцца каралі мініяцюрных азёр: Глубля, Глубелька і Мёртвае. Маляўнічым ландшафтам запаведнай зоны нацыянальнага парку мы любаваліся са спецыяльна абсталяваных аглядных пляцовак і вышкі.

Чацвёртым аб'ектам нашай экскурсіі стаў адкрыты два гады таму на беразе Нарачы агра-турыстычны комплекс "Наносы-Наваселле". Тут мы агледзелі вадзяны млын і паспрабавалі свежы хлеб, агледзелі калекцыю самавараў і нават пабывалі ў стайні. Загадчык мясцовымі музеямі Віктар Майсяёнок пазнаёміў удзельнікаў экскурсіі з асаблівасцямі і праблемамі развіцця агра-турыстычнага комплексу.

Мы выказваем сардэчную падзяку за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні найцікавай вучэбнай экскурсіі адміністрацыі нацыянальнага парку «Нарачанскі», прадпрыемству «Агра-турыстычны комплекс «Наносы-Наваселле» і, вядома ж, турысцкай кампаніі «Віаполь» і яе экскурсаводу Яўгеніі Дуко.

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках