Select your language

13 кастрычніка 2016 г. у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання мнагадзетных маці г. Мінска ордэнам Маці.

Ад імя Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў мнагадзетных мам павіншаваў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Сярод узнагароджаных –- мнагадзетныя мама Алеся Мікалаеўна Садоўская, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры міжнародных адносін ФМА БДУ.

Шасцёра дзяцей выхоўваецца ў сям'і Алесі Садоўскай: чатыры хлопчыкі і дзве дзяўчынкі. Бацькі надаюць шмат увагі выхаванню і ўсебаковаму развіццю дзяцей.

Кафедра міжнародных адносін і калектыў ФМА далучаюцца да віншаванняў !!!