03.10.2016 г. у "Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі" дацэнтам кафедры дыпламатычнай і консульскай службы В. І. Лазоркінай былі прачытаны лекцыі па тэме "Міжнародны пратакол і этыкет" для слухачоў павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і педагагічных работнікаў устаноў адукацыі.
Рэктар інстытута Т. І. Мароз накіраваў падзяку на імя дэкана факультэта міжнародных адносін БДУ Шадурскага В.Г. і дацэнта кафедры ДКС Лазоркінай В. І.