Select your language

У сераду, 12 кастрычніка 2016 г., на ФМА адбылася сустрэча студэнтаў з прадстаўніком Дэпартамента грамадскай інфармацыі ААН у Рэспубліцы Беларусь Віктарам Радзівіноўскім.

Дакладчык пазнаёміў студэнтаў з асноўнымі напрамкамі дзейнасці ААН, структурай ААН, дзейнасцю агенцтваў ААН у Беларусі, распавёў аб міратворчых аперацыях.

У ходзе сустрэчы студэнты змаглі задаць свае пытанні, а таксама атрымаць каштоўныя падарункі за правільныя адказы на зададзеныя пытанні.

Варта адзначыць і тое, што быў прадстаўлены праект «Інклюзіўная Беларусь: мэты ўстойлівага развіцця для ўсіх», мэтай якога з'яўляецца прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да пытанняў інклюзіўнасці, барацьбе са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй ва ўсіх іх праявах.

{gallery}2016/2016_10_12{/gallery}