З 25 жніўня па 17 верасня 2016 года ў Мінску праходзіў бразільска-беларускі фестываль урбан-арта "Vulica Brasil", падчас якога знакамітыя мастакі з Бразіліі і Беларусі стварылі манументальныя мастацкія работы ў цэнтры Мінска.
Студэнтка 5 курса нашага факультэта Аксана Аляксандраўна Марозава прымала ўдзел у працы фестывалю ў якасці валанцёра, перакладчыка, а таксама куратара бразільскай выканаўцы "Ju Moraes" і яе музычнай групы.
Амбасада Бразіліі выказвае падзяку Аксане Аляксандраўне за аказаную дапамогу і адзначае яе прафесіяналізм, адказнасць, праяўленыя падчас працы.
.