З 24 да 27 кастрычніка 2016 года на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пройдзе міжнародны навукова-адукацыйны праект "Беларускі MOST".
Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты вышэйшых навучальных устаноў і навуковых устаноў профільных напрамкаў.
"Беларускі MOST" — гэта інтэрнацыянальны праект, мэтай якога з'яўляецца адкрыты дыялог, абмен думкамі паміж экспертамі і ўдзельнікамі па актуальных праблемах у сферы міжнародных адносін.
Асноўнымі тэмамі мерапрыемства стануць: актуальныя праблемы сусветнай палітыкі, складанасці і перспектывы ўзаемаадносін ЕАЭС і ЕС, узаемадзеянне Расійскай Федэрацыі і краін Захаду на пляцоўках Рэспублікі Беларусь.
Для ўдзелу ў мерапрыемствах неабходна даслаць заяўку (ТУТ) да 16 кастрычніка 2016 года на адрас электроннай пошты:
Будзем рады бачыць Вас сярод удзельнікаў мерапрыемства!