Select your language

7 кастрычніка 2016 года напярэдадні 95-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стажоры факультэта міжнародных адносін з Японіі, Паўднёвай Карэі, Германіі, ЗША і Польшчы наведалі Музей гісторыі БДУ.

Экскурсія пачалася з універсітэцкага дворыка, дзе студэнты ўбачылі помнікі беларускім асветнікам: Еўфрасінні Полацкай, Францыску Скарыну, Міколу Гусоўскаму, Кірылу Тураўскаму і іншым дзеячам беларускай культуры. У залах музея стажоры азнаёміліся з гісторыяй стварэння БДУ, жыццём універсітэта ў цяжкі час Вялікай Айчыннай вайны, з развіццём у пасляваенны час і навуковымі дасягненнямі альма-матэр на сучасным этапе. Стажораў таксама зацікавіла студэнцкае жыццё на розных этапах існавання ўніверсітэта.

Замежныя стажоры віншуюць універсітэт з днём нараджэння і абяцаюць працягваць усе тыя выдатныя традыцыі, якія ўжо на працягу 95 гадоў існуюць у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

 

{gallery}2016/2016_10_07{/gallery}