Паважаныя прэтэндэнты на ўдзел у конкурсе Willem C. Vis International Commercial Arbitration — 2016—2017!
Вам неабходна азнаёміцца са справай (The Problem), якая з'яўлялася прадметам разгляду на 14-ым Willem C. Vis International Commercial Arbitration Moot ў 2006—2007 годзе: Equatoriana Office Space Ltd, Claimant vs Mediterraneo Electrodynamics S.A., Respondent
На аснове The Problem і належных крыніц неабходна падрыхтаваць:
- Statement of Facts
- кароткі мемарандум, які абгрунтоўваеь наступнае сцвярджэнне:
The Tribunal has no jurisdiction to consider this dispute under the arbitration clause found in the contract of 12 May 2005 - вусную прэзентацыю (выступленне) па ўказанаму пытанню перад «калегіяй арбітраў».
Мемарандум і Statement of facts ўяўляюцца не пазней за 12 кастрычніка 2016, 24-00
Тэкст мемарандума павінен быць накіраваны ў электронным выглядзе на наступныя электронныя адрасы (на абодва !!!):
Рызыку недастаўкі ліста нясе адправіцель.
Да мемарандума неабходна прыкласці кароткае рэзюмэ кандыдата.
Дата, месца і час вуснай прэзентацыі будуць паведамлены дадаткова.
Падрабязна – пра патрабаванні да работ і рэзюмэ, а таксама іншыя карысныя тлумачэнні
- у Інфармацыйным паведамленні.
Па выніках вышэйапісаных мерапрыемстваў будуць адабраны ўдзельнікі ў каманду, пра што ім будзе паведамлена па электроннай пошце.