Паважаныя студэнты, магістранты, навуковыя кіраўнікі! У адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.09.2016 № 752 у перыяд з 1 кастрычніка 2016 г. па 10 лютага 2017 г. праводзіцца XXIII Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў ВНУ.
Электронная копія загаду аб аб'яўленні конкурсу, асноўныя даты этапаў конкурсу, інструкцыя аб парадку і ўмовах правядзення конкурсу, рэгістрацыя, правілы афармлення работ і суправаджальных дакументаў, а таксама іншая інфармацыя аб конкурсе прадстаўлены на сайце: http://sws.bsu.by/RespKonk.htm
Рэгістрацыя ўдзельнікаў конкурсу праводзіцца да 4 лістапада 2016 года. Працы, якія не прайшлі рэгістрацыю, у конкурсе не ўдзельнічаюць.
Для навучэнцаў ФМА БДУ. Працы на Секцыю № 14 "Міжнародныя адносіны. Сусветная эканоміка. Міжнароднае права. Мытная справа" прадастаўляюцца да 16 лістапада 2016 г. у аўд. 505 (намесніку дэкана па навуцы) або аўд. 504 (прыёмная).