Select your language

Галоўнае ўпраўленне навукі інфармуе аб тым, што Мінскі гарвыканкам і ТАА «Мінскі гарадскі тэхнапарк» запрашаюць прыняць удзел у Кірмашы інавацыйных ідэй 2016 года "Smart patent'16», які пройдзе ў рамках інавацыйнага тыдня «INMAX'16».

Асноўнай задачай кірмашу з'яўляецца рэалізацыя (камерцыялізацыя) інавацыйных ідэй (праектаў) прадстаўнікамі ўласнікаў, распрацоўшчыкаў, аўтараў інавацый. Кірмаш праводзiцца праз прэзентацыі (выставы) распрацовак, папярэдне адабраных экспертнай радай. У кірмашы прымуць удзел замежныя эксперты і прадстаўнікі індустрыяльных карпарацый, цэнтры трансферу тэхналогій, прадстаўнікі галіновых міністэрстваў і ведамстваў, зацікаўленыя ў партнёрскіх кантрактах, куплі тэхналогій і інавацыйных прадуктаў.

Кірмаш пройдзе з 30 лістапада па 1 снежня 2016 года ў НВЦ «Белэкспа» па адрасе: г. Мінск, вул. Я.Купалы, 27. Удзел у кірмашы – на бясплатнай аснове.

Для ўдзелу ў кірмашы неабходна запоўніць бланк заяўкі (ТУТ) і накіраваць на e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Копію заяўкі просім выслаць у ГУН на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Заяўкі прымаюцца да 1 лістапада 2016 года.

Больш падрабязную інфармацыю аб кірмашы можна атрымаць у аддзеле прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінгарвыканкама па тэл. + 375 (017) 218-02-71.