Подождите, идет загрузка сайта ...

Міжнародная юрыдычная фірма Sorainen запрашае студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцяў прыняць удзел у адмысловым праекце кампаніі —  Sorainen Student Academy, дзе прафесійныя юрысты дзеляцца практычнымі ведамі і парадамі ў дзелавой і ў той жа час камфортнай, сяброўскай атмасферы.

Акадэмія ўяўляе сабой цыкл бясплатных семінараў, якія праходзяць 1 раз у месяц у вячэрні час адначасова ва ўсіх офісах фірмы (Беларусь, Літва, Латвія і Эстонія), што дазваляе ўсталяваць кантакты з замежнымі студэнтамі юрыдычных факультэтаў універсітэтаў краін Прыбалтыкі.

Sorainen Student Academy — гэта:

  • праца над рэальнымі кейсамі;
  • рэгіянальны MootCourt;
  • прафесійны вопыт адразу ў некалькіх юрыдычных практыках.

Праграма разлічана на студэнтаў 3— 4 курсаў.

Патрабаванні да ўдзельнікаў: высокі сярэдні бал; веданне англійскай мовы; моцная матывацыя вывучыць практычны бок юрыспрудэнцыі.

Для ўдзелу ў адборы неабходна запоўніць анкету на сайце www.sorainen.com/by і адправіць яе на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.да 25 верасня 2016 г.

Удзел у семінарах бясплатны!

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 1017 гасцей і ніводнага зарэгістраванага