У красавіку 2016 г. студэнты і выкладчыкі нашага факультэта прынялі ўдзел у мерапрыемстве па расчыстцы лесу ад смецця ў раёне возера "Вяча". Дзякуючы іх добрасумленнай працы ад смецця была ачышчана вялікая плошча лесу, прылеглага да вёскі Мочаны. Ад імя аграсядзібы "Лясная Паляна" Беларучскага сельскага савета Лагойскага лясгаса ўсім удзельнікам і арганізатарам выказана падзяка за аказаную дапамогу.