Цэнтр развіцця моладзевага прадпрымальніцтва эканамічнага факультэта БДУ аб'яўляе набор слухачоў на курсы «Школа прадпрымальніцтва і менеджменту для моладзі. Уласная справа» і запрашае студэнтаў, маладых навукоўцаў і спецыялістаў прыняць удзел у Дні адчыненых дзвярэй.
Вам будзе прадастаўлена магчымасць атрымаць інфармацыю пра курсы, сустрэцца з вядомымі бізнесменамі, ментарамі тэлепраекта «Мой бізнэс», нашымі выкладчыкамі і паспяховымі выпускнікамі, задаць пытанні.
Нашы курсы – гэта пляцоўка для маладых, крэатыўных людзей, якія імкнуцца ўвасобіць свае ідэі ў жыццё.
Сустрэча адбудзецца: 15 верасня 2016 г. у 15.00 па адрасе: вул. Акадэмічная 25, ст. м. "Акадэмія навук", аўдыторыя 903. Тэл. для даведак 284-00-11. E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.