Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Савет Еўропы, Інфармацыйны пункт Савета Еўропы ў г. Мінску аб'яўляюць аб правядзенні конкурсу студэнцкіх работ «Супрацьдзеянне мове варожасці: інтэрнэт як прастора абароны і рэалізацыі правоў чалавека»
Мэта конкурсу: далучэнне студэнцкай моладзі да барацьбы з расізмам і дыскрымінацыяй ва ўсіх сферах паўсядзённага жыцця, уключаючы онлайн прастору, а таксама для распаўсюджвання інфармацыі аб Руху супраць мовы варожасці, арганізаваным Моладзевым дэпартаментам Савета Еўропы. Рэспубліка Беларусь прымае актыўны ўдзел у кампаніях, якія праводзяцца ў рамках процідзеяння мове варожасці.
Час правядзення: 25 мая —- 30 верасня 2016 года.
Удзельнікі конкурсу павінны прадставіць свае работы ў электронным выглядзе па 30 верасня 2016 года на электронную пошту Інфармацыйнага пункта Савета Еўропы ў г. Мінску: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Удзельнікі, якія зоймуць тры першыя месцы, будуць запрошаныя на Сусветны форум у падтрымку дэмакратыі, які адбудзецца ў г. Страсбургу (Францыя) 7-9 лістапада 2016 года. Арганізатары конкурсу бяруць на сябе аплату транспартных выдаткаў, візы, у таксама выплату сутачных расходаў на час знаходжання ў Страсбургу.
Больш падрабязна пра ўмовы конкурсу можна прачытаць на сайце Інфармацыйнага пункта Савета Еўропы ў г. Мінску.