Подождите, идет загрузка сайта ...

З 28 чэрвеня па 3 ліпеня 2016 года ў г. Габала (Азербайджанская Рэспубліка) прайшла Міжнародная студэнцкая канферэнцыя на тэму: «Дыялог моладзі інстытуцыянальнае развіццё пасродкам ўмацавання міжнароднага мытнага супрацоўніцтва». Арганізатарамі міжнароднай канферэнцыі з'яўляліся Дзяржаўны мытны камітэт Азербайджанскай Рэспублікі і Бакінскі рэгіянальны офіс Міжнароднай сеткі мытных універсітэтаў (INCU).

У міжнароднай канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі мытных службаў і ўстаноў адукацыі краін Еўропы, Цэнтральнай і Сярэдняй Азіі, Аўстраліі і Афрыкі (20 краін), а таксама прадстаўнікі ВТамО, INCU і іншых міжнародных арганізацый.

Праграма міжнароднай канферэнцыі складалася з некалькіх сесій. У ходзе абмеркаванняў асаблівая ўвага была ўдзелена наступным тэмам:

  • міжнародны гандаль;
  • мытнае інстытуцыянальнае развіццё;
  • аналіз мытных рызык і кіраванне імі;
  • мытныя электронныя паслугі для спрашчэння гандлю.

У склад дэлегацыі ад Рэспублікі Беларусь увайшлі прадстаўнікі з УА «ГІПКіПК мытных органаў Рэспублікі Беларусь" і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З дакладамі ад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выступілі студэнты 4 курса факультэта міжнародных адносін Марыя Кузьмянкова на тэму: «Агульная характарыстыка, прававыя аспекты і аналіз Міжнароднай канвенцыі аб спрашчэнні і гарманізацыі мытных працэдур ад 18.05.1973 г. (у рэд. Пратакола ад 26.06.1999 г.) «Перагледжанай Кіёцкай канвенцыі», удзельнікамі якой з'яўляюцца дзяржавы-члены Еўразійскага эканамічнага саюза» і Ганна Грынцэвіч на тэму: «Прававыя аспекты і аналіз міжнародных прававых актаў, якія рэгламентуюць часовы ўвоз тавараў, удзельнікамі якіх з'яўляюцца дзяржавы-члены Еўразійскага эканамічнага саюза». Навуковым кіраўніком дакладчыкаў выступіў старшы выкладчык кафедры «Мытная справа" факультэта міжнародных адносін Аляксандр Васільевіч Грабеннікаў.

Інфармацыйны рэсурс міжнароднай канферэнцыі:

http://incu.org/news_2016-08-05.6 
https://www.youtube.com/watch?v=OeSw4-R7xUo 
https://www.youtube.com/watch?v=rbnl2YSTO3Q

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках