Select your language

25—-28 лістапада 2016 г. Мінск (Беларусь) у пяты раз выступіць у якасці пляцоўкі для правядзення міжнароднага студэнцкага конкурсу па міжнародным камерцыйным арбітражы і міжнародным гандлёвым праве ICC Lex Mercatoria, які стаў адным з самых прэстыжных конкурсаў для студэнтаў.

Штогадовы конкурс ICC Lex Mercatoria ўпершыню адбыўся ў 2012 годзе. Першапачаткова асноўнай мовай мерапрыемства была руская. З 2016 года ICC Lex Mercatoria праводзіцца на дзвюх мовах — рускай і англійскай.

Арганізатарамі рускамоўнай секцыі конкурсу ICC Lex Mercatoria з'яўляюцца Міжнародны арбітражны суд ICC, грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Міжнародны арбітражны суд пры БелГПП, Расійскі нацыянальны камітэт ICC (ICC Russia) і таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЮрСпектр» . Арганізацыйны камітэт рускамоўнай секцыі конкурсу ўзначальвае В. В. Хвалей, віцэ-прэзідэнт Міжнароднага арбітражнага суда ICC (Парыж).

Арганізатары англамоўнай секцыі конкурсу ICC Lex Mercatoria — Міжнародны арбітражны суд ICC, Асацыяцыя міжнароднага права і арбітражу (BILA Association) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Арганізацыйны камітэт дадзенай секцыі ўзначальвае А. Мур, Прэзідэнт Міжнароднага арбітражнага суда ICC.

Матэрыялы навучальнай справы гэтага года заснаваныя на рэальнай справе, звязанай з прычыненнем шкоды ў буйным памеры яхце класа люкс па прычыне, нібыта, дапушчанага дэфекту ў замыкальным механізме. Матэрыялы навучальнай справы для рускамоўнай секцыі даступныя на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы конкурсу ICC Lex Mercatoria http://www.law.bsu.by/site/?64

Рэгістрацыя каманд для ўдзелу ў V Міжнародным студэнцкім конкурсе ICC Lex Mercatoria адкрыта.

Вы можаце зарэгістраваць сваю каманду на сайце:

http://icclexmercatoria.org/ Англамоўная секцыя конкурсу

http://www.law.bsu.by/site/?64 Рускамоўная секцыя конкурс