6 чэрвеня 2016 года на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў адбыўся навукова-метадычны семінар на тэму «Актуальныя тэндэнцыі ў замежнай методыцы выкладання замежных моў" з удзелам вядомага эксперта, экс-прэзідэнта, а цяпер ганаровага кансультанта Федэрацыі нацыянальных асацыяцый выкладчыкаў замежных моў Дэніса Каннінгэма.
Акрамя чыста прафесійных практычных пытанняў былі закрануты аспекты і формы развіцця супрацоўніцтва кафедры з вядучымі партнёрскімі ВНУ ў галіне выкладання замежных моў на сучасным этапе і перспектывы непасрэднага ўдзелу ў праектах Федэрацыі выкладчыкаў і студэнтаў.
Прафесар Каннінгэм выказаў глыбокую зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Беларуссю, а таксама сваё захапленне прыгажосцю Мінска і добразычлівасцю яго жыхароў.
Асаблівую падзяку наш госць і калектыў кафедры выказваюць намесніку дэкана факультэта дацэнту В. Ф. Малашанкавай за неацэнную дапамогу ў арганізацыі візіту.
Кіраўнік навукова-метадычнага семінара, дацэнт Н. І. Говарава
{gallery}2016/2016_06_06{/gallery}