14 чэрвеня 2016 года стажоры факультэта міжнародных адносін БДУ з Японіі, Карэі, Кітая, Германіі і ЗША наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Студэнты даведаліся, якое ганаровае месца займае творчасць Якуба Коласа ў беларускай літаратуры. Замежныя стажоры пазнаёміліся з біяграфіяй Якуба Коласа, з героямі яго твораў, прайшлі па пакоях, пабывалі ў кабінеце, дзе працаваў пісьменнік. Многія замежнікі цяпер хочуць вучыць не толькі рускую, але і беларускую мовы. А цытату «Мой родны кут, як ты мне мілы ...» яны ўжо ведаюць.
{gallery}2016/2016_06_14{/gallery}