Select your language

16 чэрвеня 2016 г. на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта паспяхова прайшла абарона дысертацый другога выпуску студэнтаў магістратуры, якія навучаліся па спецыяльнасці «Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі» на англійскай мове ў 2014—2016 гг.

Магістранты з Лівіі, Нігерыі, Таджыкістана, Туркменістана падрыхтавалі цікавыя і змястоўныя працы пра актуальныя праблемы сучасных міжнародных адносін, знешняй палітыкі такіх дзяржаў, як Расія, Кітай, Турцыя, пра пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі ў пачатку XXI ст.

Дысертацыі былі высока ацэнены Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіяй, у склад якой уваходзіў намеснік дырэктара Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Рэспублікі Беларусь, доктар палітычных навук Р. О. Есін.

У наступным навучальным годзе будзе ажыццёўлены новы набор замежных грамадзян, якія жадаюць навучацца ў магістратуры на англійскай мове на факультэце міжнародных адносін БДУ.

 {gallery}2016/2016_06_16{/gallery}