Студэнты нашага факультэта прынялі ўдзел у рабоце I Міжвузаўскай практычнай канферэнцыі, якая была арганізавана рэдакцыяй часопіса «Юрыст» сумесна з юрыдычным факультэтам БДУ і праведзена 17 мая 2016 г.
Дадзеная канферэнцыя праводзілася з мэтай павышэння практыкаарыентаванасці працэсу навучання студэнтаў па спецыяльнасці «Правазнаўства». Таму была абрана актуальная для эканомікі краіны тэма «Дэбіторская запазычанасць: ад прэтэнзіі да выканання». Тэма раскрывалася з практычных пазіцый прадстаўнікамі вядучых юрыдычных кампаній Беларусі і адвакацкіх бюро, суддзёй эканамічнага суда г. Мінска, натарыусам і прадстаўніком Міністэрства юстыцыі.
У ходзе канферэнцыі студэнты атрымалі не толькі веды па гэтай тэме, але і набылі пэўныя практычныя навыкі і ўменні па працы з дэбіторскай запазычанасцю. Пасля завяршэння выступленняў лектараў сярод студэнтаў было праведзена тэставанне па дадзенай тэме.
Студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ Ксенія Астапенка і Аляксей Пірожкін паказалі па выніках тэматычнага тэставання высокі бал. Ім быў уручаны сертыфікат. Інфармацыя аб выніках працы канферэнцыі, аб дасягненнях студэнтаў будзе накіравана ў Міністэрства адукацыі, Міністэрства юстыцыі, 300 вядучым прадпрыемствам Беларусі як патэнцыйным наймальнікам.
Рэдакцыя часопіса «Юрыст» дзякуе кіраўніцтву факультэта за прадстаўленую студэнтам магчымасць прыняць удзел у працы канферэнцыі, а таксама ў рамках праекта «Юрыст: ад ведаў да практыкі» плануе і далей праводзіць такія практыкаарыентаваныя канферэнцыі для студэнтаў выпускных і перадвыпускных курсаў юрыдычных спецыяльнасцяў на пастаяннай аснове на розных універсітэцкіх пляцоўках.
II Міжвузаўвская практычная канферэнцыя ў рамках праекта «Юрыст: ад ведаў да практыкі» адбудзецца ў лістападзе 2016 года.