Select your language

Штогод ДУА «Інстытут памежнай службы Рэспублікі Беларусь» запрашае студэнтаў-мытнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прыняць удзел у Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. І гэты год не быў выключэннем. 25 мая 2016 г. студэнты-мытнікі прынялі актыўны ўдзел у VI Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Забеспячэнне памежнай бяспекі і ахова Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь: тэорыя і практыка». У ходзе канферэнцыі абмяркоўваліся актуальныя пытанні практычнай рэалізацыі прынцыпу «дзве службы на мяжы». Выступленне студэнткі 3 курса В. І. Евтушок на тэму «Да пытання аб фарміраванні іміджу мытных органаў Рэспублікі Беларусь» было ўдастоена дыплома 2 ступені.

В. А. Астрога, загадчык кафедры мытнай справы