18—21 мая 2016 г. у г. Гаага (Нідэрланды) прайшлі міжнародныя раўнды конкурсу па міжнародным праве ім. Б. Тэлдарса (Telders International Law Moot Court Competition).
Нашу краіну на гэтым прэстыжным еўрапейскім спаборніцтве —"чэмпіянаце Еўропы" па міжнароднаму праву — прадстаўляла каманда ФМА БДУ у складзе студэнтак трэцяга курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Дар'і Багдан, Аляксандры Багуслаўскай, Маргарыты Змачынскай і студэнта 4 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Аляксея Іванова. Трэнерамі каманды выступілі выкладчыкі кафедры міжнароднага права ФМА БДУ Ганна Віктараўна Таляронок і Наталля Віктараўна Карканіца.
Каманда ФМА дабілася ў гэтым годзе значных вынікаў: пісьмовая пазіцыя адказчыка стала 6, а істца — 7 з 25 удзельчаючых каманд.
Упершыню за гісторыю ўдзелу беларускіх каманд у гэтым конкурсе па выніках вуснай і пісьмовай аргументацыі адказчык увайшоў у дзесятку лепшых, заняўшы 8 месца з 25.
Алексадра Багуслаўская, якая абараняла пазіцыю адказчыка, увайшла ў 25 лепшых спікераў з больш чым 90 удзельнікаў конкурсу!
Кафедра віншуе каманду і трэнераў і жадае ўсім далейшых прафесійных поспехаў!!!
У агульным камандным заліку наша каманда стала 12 з 25 каманд з розных універсітэтаў Еўропы.
Асаблівую падзяку кафедра і каманда выказвае спонсару каманды — гатэлю Novotel Suites Den Haad City.
Віншуем! Жадаем далейшых перамог!
Дадатковая інфармацыі пра конкурс даступная на сайце http://teldersmoot.com/
{gallery}2016/2016_05_21{/gallery}