Select your language

11 і 17 мая першакурснікі аддзялення «Мытная справа» разам з выкладчыкамі Болтачка П. І., Кудрашовым М. Г. і дацэнтам Скірко Н. І. наведалі мытюі «Мінск-2», якая знаходзіцца ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». Студэнты праслухалі лекцыю пра арганізацыю авіяцыйнай бяспекі і тэхнічных сродках правядзення дгляду пасажыраў і багажу, грузаў. Лекцыя прайшла ў Вучэбным цэнтры авіяцыйнай бяспекі ІКАО, створаным на базе РУП «Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Падчас наведвання мытні была арганізавана экскурсія, у рамках якой студэнты азнаёміліся са спецыфікай працы мытнай, памежнай і іншых службаў у аэрапорце.