Select your language

04.05.2016 г. на факультэце міжнародных адносін прайшла першая Універсітэцкая алімпіяда па англійскай мове сярод студэнтаў спецыяльнасці "Мытная справа". Арганізатарамі алімпіяды выступілі кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў і кафедра мытнай справы. У алімпіядзе прымалі ўдзел каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта

З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей алімпіяды звярнуліся дэкан факультэта міжнародных адносін прафесар В. Г. Шадурскі, загадчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМА дацэнт С. А. Дубінка і загадчык кафедры мытнай справы ФМА дацэнт В. А. Астрога.

У якасці спецыяльных гасцей алімпіяды былі запрошаны начальнік аддзела мытнага афармлення і кантролю мытні Мінск-2 Святлана Аляксееўна Дудэнайтэ, выкладчык кафедры спецыяльных дысцыплін установы адукацыі "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь» Аляксандра Сяргееўна Пухоўская, ClarkErwin-Billones (USA) an English Language Fellowat MSLU, Minsk, выкладчыкі-кіраўнікі каманд БНТУ БДУТ г. Гомель, БДЭУ.

Конкурсныя заданні алімпіяды складаліся з вуснай і пісьмовай частак. На вусным конкурсе правяраліся ўменні прымянення атрыманых ведаў (прафесійных і моўных) у рэальных сітуацыях прафесійных зносін. Пісьмовы конкурс уключаў заданні на праверку наяўнасці моўных і прафесійных ведаў, атрыманых у ходзе вывучэння курса англійскай мовы і спецыяльных прадметаў. Студэнты паспяхова справіліся з заданнямі алімпіяды і прадэманстравалі ўпэўненае валоданне англійскай мовай, здолеўшы рэалізаваць на добрым прафесійным узроўні міжасобасныя зносіны.

Па выніках алімпіяды пераможцам стала каманда факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў складзе Пашкевіч М., Якаўлевай О., Сафронавай М., Урбановіч Э. Журы адзначыла, што ўсе каманды паказалі сябе з найлепшага боку. На цырымоніі ўзнагароджання пераможцам былі ўручаны дыпломы трох ступеняў у асабістым і камандным заліках, у трох розных намінацыях, а ўсе ўдзельнікі атрымалі імянныя сертыфікаты.

Яркім момантам алімпіяды стаў канцэрт, арганізаваны студэнтамі аддзяленняў «Мытная справа» і «Сусветная эканоміка». Канцэрт паказаў, наколькі таленавітыя, артыстычныя і энергічныя нашы студэнты-салісты, музыканты, акцёры і танцоры. Вядучыя канцэрта Прышчэпа А., Няборская М., Берднік В., Шмярко В. умела і артыстычна правялі ўсю праграму, прыцягваючы аўдыторыю да зацікаўленаму ўдзелу як у конкурсах, так і ў выступах падчас канцэрту.

Прысутныя выкладчыкі і студэнты адзначылі, што алімпіяда была цікавым пазнавальным вопытам, і выказалі надзею, што мерапрыемства такога роду будуць праводзіцца і ў далейшым, бо студэнты – мытнікі задалі ўпэўнены тон і сталі яркім, пераканаўчым прыкладам крэатыўнасці, запалу, прафесіяналізму!

Васілевіч Н. І., старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў
Якаўлева Вольга, Пашкевіч Марыя, студэнты 4 курса аддзялення "Мытная справа"

{gallery}2016/2016_05_04_03{/gallery}