Select your language

19 мая 2016 г. у фае 12-га паверха корпуса ФМА адбылася выстава навукова-метадычнай і вучэбнай літаратуры па рускай мове як замежнай, выдадзенай у ВНУ Рэспублікі Беларусь.

На выставе была прадстаўлена навукова-метадычная і навучальная літаратура па рускай мове як замежнай, выдадзеная за апошнія гады ў БДУ, БДЭУ, БДМУ, ВА РБ, БНТУ, БДАТУ і ў іншых ВНУ краіны.

Наведвальнікі выставы былі праінфармаваныя аб магчымасці набыцця літаратуры, якая іх зацікавіла, у кнігарнях і кіёсках ВНУ, а таксама аб магчымасці афармлення заяўкі на набыццё.

{gallery}2016/2016_05_19{/gallery}