На мінулым тыдні прадстаўнікі кафедры мытнай справы студэнты 3-га курса В. Яўтушок і Д. Драздоў разам з настаўнікамі і вучнямі ДУА "Сярэдняя школа № 98 г. Мінска" прынялі ўдзел у аглядзе-конкурсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Заводскага раёна г. Мінска "Сардэчна запрашаем да нас!", які адбыўся на пляцоўцы каля філіяла ААТ" МАЗ" "Палац культуры МАЗ". У мерапрыемстве ўзялі ўдзел усе школы раёна. Удзельнічала каля 1000 педагогаў, навучэнцаў, бацькоў. У склад журы ўваходзілі кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна, начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму, намеснік начальніка і іншыя. Мерапрыемства асвятлялася сродкамі масавай інфармацыі.
