У рамках VI рэспубліканскага фестывалю замежных студэнтаў "Дні рускай мовы і беларускай культуры" 18 мая 2016 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце быў праведзены пашыраны навукова-метадычны семінар па праблемах арганізацыі і ўдасканалення навучання студэнтаў-замежнікаў у ВНУ Рэспублікі Беларусь. У ходзе работы семінара былі абмеркаваны наступныя праблемы:
- Замежныя студэнты ў ВНУ краіны: ацэнка сітуацыі, праблемы і шляхі іх вырашэння.
- Інфармацыйнае забеспячэнне ў моўнай адукацыі. Новыя адукацыйныя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай.
- Актуальныя праблемы навучання замежнікаў у кантэксце міжкультурнай камунікацыі.
- Навучанне іншамоўным зносінам: лінгвістычны, сацыялінгвістычны і псіхалінгвістычныя аспекты.
- Мова спецыяльнасці як сродак вучэбна-прафесійнах зносін. Роля выкладчыка ў падрыхтоўцы студэнтаў да вучэбнай дзейнасці на рускай мове.
- Вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па рускай мове як замежнай.
19—20 мая 2016 года адбылася VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Тэорыя і практыка выкладання рускай мовы як замежнай: дасягненні, праблемы і перспектывы развіцця». У ходзе навуковых дыскусій прадметам абмеркавання сталі наступныя пытанні і праблемы:
- Руская мова ў сучасным свеце і на постсавецкай прасторы: праблемы функцыянавання, развіцця і выкладання.
- Актуальныя праблемы сучаснай тэорыі і практыкі выкладання рускай мовы як замежнай у ВНУ Рэспублікі Беларусь, блізкага і далёкага замежжа.
- Лінгвістычныя і псіхалінгвістычныя аспекты ў выкладанні замежных моў. Моўная асоба, стратэгіі авалодання мовай і дыягностыка маўленчага развіцця.
- Уласна лінгвістычныя і экстралінгвістычныя падыходы да выкладання рускай мовы як замежнай. Нацыянальна-культурная спецыфіка пабудовы дыскурсу.
- Новыя тэхналогіі ў выкладанні рускай мовы як замежнай. Тэарэтычныя асновы сучасных вучэбна-метадычных комплексаў.
- Праблемы прафесійнай падрыхтоўкі / перападрыхтоўкі выкладчыкаў рускай мовы як замежнай.
- Перспектывы развіцця лінгвадыдактычнай тэорыі ў аспекце выкладання рускай мовы як замежнай (для аспірантаў і магістрантаў).