Навучанне англійскай мове прафесійнай камунікацыі пачынаецца на факультэце міжнародных адносін з першага курса. Кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў надае вялікую ўвагу сучасным прыёмам і тэхналогіям у навучанні мове прафесійнай камунікацыі. Традыцыйным на кафедры стала правядзенне інсцэніраванага судовага працэсу (Mock Trial) як метаду навучання студэнтаў аспектам прававой сістэмы той ці іншай краіны. А для тых, хто вывучае замежную мову спецыяльнасц,і гэта яшчэ і эфектыўны шлях развіцця маўленчых прафесійных навыкаў. Нядаўна адбылося слуханне двух крымінальных спраў ( «State vs. Pat Morton (the case of a stolen computer)», «State vs. Leslie Shay (the case of a stolen car)»), падрыхтаваных студэнтамі 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры І. А. Таранда. Студэнты 1 курса прадэманстравалі глыбокае веданне прафесійнай тэрміналогіі, што адбівалася ў маналагічных выказваннях, уступных прамовах, заключных спрэчках, сведкавых паказаннях і ў інструкцыях суддзі. Акрамя таго, загадчык кафедры міжнароднага права, кандыдат юрыдычных навук Кацярына Аляксандраўна Дзяйкала і загадчык кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ірына Мікалаеўна Івашкевіч, якія прысутнічалі на пасяджэнні інсцэніраванага судовага працэсу, адзначылі, што студэнты паказалі глыбокія веды структуры суда прысяжных, іх абавязкі і, безумоўна, паслядоўнасць этапаў судовага працэсу. Студэнты паказалі высокі ўзровень валодання юрыдычнай тэрміналогіяй, добрую падрыхтаванасць і матывацыю да далейшага прафесійнага самаўдасканалення.
{gallery}2016/2016_05_17{/gallery}