12 мая 2016 г. на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Мытная справа" з намеснікам начальніка аддзела тарыфнага рэгулявання Мінскай рэгіянальнай мытні Юліяй Міхайлаўнай Мазанік. Прадстаўнік МРТ выступіла з дакладам на тэму «Практыка ажыццяўлення кантролю мытнага кошту тавараў мытнымі органамі Рэспублікі Беларусь», а таксама пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з дзейнасцю Мінскай рэгіянальнай мытні. Дакладчыкам былі дадзены вычарпальныя адказы на пытанні аўдыторыі.
