Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў і Дзяржаўны фонд фундаментальных даследаванняў Украіны абвясцілі конкурс сумесных навуковых праектаў «БРФФД-ДФФДУ-2016». Конкурс праводзіцца па наступных навуковых напрамках:
- інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі;
- оптаэлектроніка і сэнсорыкі;
- энергетыка і энергаэфектыўнасць;
- рацыянальнае прыродакарыстанне;
- навукі пра жыццё, новыя тэхналогіі прафілактыкі і лячэння найбольш распаўсюджаных захворванняў;
- новыя рэчывы і матэрыялы;
- сумеснае ўкраіна-беларускае мінулае і сучаснасць у актуальных напрамках сацыяльна-гуманітарных даследаванняў.
Тэрмін прыёму заявак — па 1 ліпеня 2016 г.
Умовы конкурсу і формы заявачных матэрыялаў прадстаўлены на вэб-сайце БРФФД http://fond.bas-net.by ў раздзеле «Абвешчаныя конкурсы».